24 сакавіка ў Вільні адбыўся прымеркаваны да Дня Волі паказ спектакля «ЦЕСЛЯ» – гісторыя сям’і, гісторыя краіны.
Гэта гісторыя знаходзіць водгук у сэрцах гледачоў, тых, хто сутыкнуўся з вымушанай эміграцыяй.
Асаблівая падзяка тэатру «Аўгуст», яго кіраўніку і галоўнаму рэжысёру Andrius Darela, дзякуючы якому гэты спектакль стаў магчымым. Andrius паходзіць з сям’і ссыльных літоўцаў, таму добра разумее выпрабаванні, з якімі сутыкаюцца тыя, хто вымушаны жыць па-за Радзімай.
Гэты культурны і творчый саюз адбыўся дзякуючы сяброўству з валанцёрамі Dapamoga. У 2021 годзе Dapamoga удзельнічала ў ментарскай праграме падтрымкі гродзенскіх акцёраў, якія апынуліся ў вымушанай эміграцыі.
Праграма рэалізоўвалася пры падтрымцы арганізацыі «Наш Дом», аб’ядноўваючы людзей і даючы ім новыя магчымасці для творчасці.