Запрашаем на канцэрт беларускага барда Аляксандра Баля!12 красавіка, 19:00 ў Meno erdvės VILEIŠIO18 …
04.04.2025Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе

Запрашаем на канцэрт беларускага барда Аляксандра Баля!
12 красавіка, 19:00 ў Meno erdvės VILEIŠIO18 адбудзецца канцэрт, прысвечаны Міжнароднаму дню рок-н-ролу і Дню касманаўтыкі.
Александр Баль — беларускі бард, чыя творчасць натхняе на барацьбу за свабоду і справядлівасць. Вы пачуеце яго знакамітыя песні, у тым ліку і “На маёй Радзіме бяда”, якая стала сапраўдным гімнам для многіх.
Аляксандр — аўтар-выканаўца з Магілёва, лаўрэат шматлікіх фестываляў. Яго творчасць — гэта спалучэнне глыбокай філасофіі і лёгкага гумару, адлюстраванне розных граняў нашага жыцця. Пасля арышту і звальнення з Магілёўскага абласнога драматычнага тэатра ён быў вымушаны пакінуць Беларусь.
12 красавіка Аляксандр Баль чакае вас у Вільнюсе, каб разам спяваць, размаўляць, дзяліцца радасцю і горыччу.
Замовіць квіткі тут >
Кошт квіткоў: 10-15 еўра
Частка грошай ідзе на дабрачыннасць.
Да сустрэчы!
12 красавіка
19:00
Meno erdvės VILEIŠIO18, вул. П. Вілейшыса, 18Н, Вільнюс
Арганізатар: Ілля Міронаў пры падтрымцы Dapamoga