У панядзелак 7 красавіка а 18-й запрашаем у Kropku на імпрэзу памяці легендарнай беларускай паэткі Л…

У панядзелак 7 красавіка а 18-й запрашаем у Kropku на імпрэзу памяці легендарнай беларускай паэткі Ларысы Геніюш, ахвярнай хрысьціянкі, нязломнай патрыёткі, сакратаркі БНР на чужыне і пакутніцы ГУЛАГу. 42 гады таму ў гэты дзень спынілася яе сэрца, расьпятае на заінелых дратах Поўначы за Беларусь!

На імпрэзе будзе прысутнічаць вядомая сусчасная палітзняволеная, такая ж незломная Паліна Шарэнда-Панасюк,
узнагарожаныя нядаўна Медалём Няскораных імя Ларысы Геніюш, а таксама абяцаў быць вядомы беларускі віленскі дзяяч Сяргей Дубавец, які асабіста ведаў Ларысу Антонаўну. А ўсе ахвотныя змогуць прачытаць свае ўлюблёныя вершы Паэткі.

Сёлета 9 жніўня Ларысе Геніюш спаўняецца 115 год! Яна ёсьць духоўнай апякункай жаночых пратэстаў 2020!

Krama + tvorčaja prastora KROPKA
7 krasavika a 18:00
Savičiaus g. 6, Vilnius

Дарэчы, напяэрдадні ў нядзелю 6-га красавіка пасьля літургіі, недзе ў 11-30 будзе паніхіда, прысьвечаная Ларысе Геніюш, на прыходзе Канстантынопальскага Патрыярхату ў Літве па адрасу Bokšto g. 4