У чэрвені ў Вільні плануецца канцэрт Ермена Анці – легендарнага казахстанскага паэта і музыкі, ствар…

У чэрвені ў Вільні плануецца канцэрт Ермена Анці – легендарнага казахстанскага паэта і музыкі, стваральніка гурта «АДАПТАЦЫЯ».

А покуль…

Тры з паловай гадзіны да прэм’еры!

Сябры, 11 красавіка а 1:00 (адна гадзіна нуль хвілін) па часу Уладзівастока на ютуб-канале Ермена Анці і Адаптацыя, прэм’ера кліпа на песню «Нафта ў абмен на прадукты харчавання».

Вось што расказаў пра гэту работу рэжысёр відэа Антон Балкуноў:

«Вытокам пры стварэнні новага кліпа для Ермена Анці для мяне паслужыў радок “Светам кіруюць старцы”. Я падумаў, што было б цікава пайсці далей і паглядзець, адкуль жа яны ўсё-такі бяруцца. А справа ў тым, што адтуль, адкуль і ўсе мы: з тых самых хатніх тапачкаў, з тых самых закарэлых традыцый і абрадаў.

У гэтым вельмі кароткім фільме Ермен разам з трупай актораў адпраўляецца на дзіцячы дзень нараджэння.

Кліп спасылае нас да эстэтыкі Брэхта і Тадэвуша Кантара, а вобраз вандроўных артыстаў падчас вайны — неаднаразова сустракаемы ў літаратуры, напрыклад, у «Дон Кіхоце» і «Маці Кураж». Апошняя, дарэчы, нават з’яўляецца ў кліпе».

https://m.youtube.com/watch?v=y5i5Yd-9WlM

ЕРМЕН АНТИ & АДАПТАЦИЯ – НЕФТЬ В ОБМЕН НА ПРОДОВОЛЬСТВИЕ (Официальный клип)

«Отправной точкой при создании нового клипа Ермена Анти, для меня послужила строчка “Миром правят старики”. Я подумал, что было бы интересно пойти дальше и посмотреть, откуда же они всё-таки берутся. А дело в том, что оттуда, откуда и все мы, из тех же домашних…