У Вільні наведалі Замак, нашых партнёраў у Літве, беларускую валанцёрскую арганізацыю «Дапомога». Замак-гэтае месца, дзе беларусы, якія ўцяклі ад палітычнага пераследу з боку рэжыму ў Беларусі, знаходзяць прытулак і дах над галавой. Тут беларусы вяжуць маскіровачныя сеткі для ЗСУ, збіраюць гуманітарную дапамогу для бежанцаў. Адну з такіх сетак і гуманітарную дапамогу ужо прывезлі ва Украіну і ў бліжэйшы час перададзім па прызначэнні.