Чарнобыльскі шлях-2025: далучайцеся да антыядзернага роварнага прабегу ў Вільнюсе 27 красавіка Мы за…
16.04.2025Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе

Чарнобыльскі шлях-2025: далучайцеся да антыядзернага роварнага прабегу ў Вільнюсе 27 красавіка
Мы заклікаем вас далучыцца да роварнага прабегу, каб паказаць, што мы:
шануем памяць ахвяр Чарнобыльскай трагедыі,
супраць ядзернай зброі на тэрыторыі Беларусі,
за прыпыненне і паэтапны вывад з эксплуатацыі БелАЭС, крыніцы небяспекі для Беларусі і суседніх краін,
салідарныя з украінскім народам, які адчуў ядзерную пагрозу падчас вайны, праз вэпанізацыю ядзерных аб’ектаў.
Старт — 13:00, з плошчы В.Кудзіркі.
Маршрут велапрабегу: плошча В.Кудзіркі – Літоўскі Сейм – Жверынскі мост – вуліца Упес (CUP) – мост Караля Міндаўга – па вул. Гедыміна вяртаемся на плошчу В.Кудзіркі (5 км). Жадаючыя могуць працягнуць маршрут па старым горадзе і да манумента ахвярам чарнобыльскай катастрофы ў парке Сапегаў. Агулам 11км.
Да велапрабегу могуць далучыцца ўсе ахвотныя. Вы можаце ўзяць у арэнду гарадскі ровар на плошчы В.Кудзіркі ад CycloCity Vilnius. Для гэтага загадзя падрыхтуйце мабільную праграму: https://www.cyclocity.lt/lt/home).
Бярыце з сабой сімболіку, напрыклад:
– стужкі, павязанныя на ровар
– антыядзерныя плакаты, якія можна замацаваць на спіну ці на багажнік
– тэматычныя майкі ці налепкі на адзенне
– вуды са сцягамі замацаваныя на ровар
Пры жаданні для сваёй бяспекі вы можаце схаваць твары, а таксама ў гэтым дапаможа арэндны ровар.
Чарнобыльскі шлях-2025: прыходзьце на мерапрыемствы ў Вільнюсе 27 красавіка Хутка з моманту аварыі на Чарнобыльскай АЭС будзе роўна 39 гадоў. Мы заклікаем вас сабрацца з нагоды гэтай гадавіны, каб паказаць, што мы: шануем памяць ахвяр Чарнобыльскай трагедыі…