Красавіцкі Шпакоўнік у Вільні25 красавіка, у пятніцу, беларускія творцы ў Вільні клічуць на новы, к…

Красавіцкі Шпакоўнік у Вільні

25 красавіка, у пятніцу, беларускія творцы ў Вільні клічуць на новы, красавіцкі Шпакоўнік.


“Шпакоўнік” – гэта цыкл музычна-паэтычных сустрэч, натхнёных творчай ініцыятывай актрысы Анастасіі Шпакоўскай.

Гэтым разам удзел бяруць:

Вячаслаў Лук’янаў, акцёр Віленскага старога тэатра, на сцэне якога стварыў каля 40 роляў.

Калісьці даўно спадар Вячаслаў разам з акцёрам Валянцінам Крулікоўскім стварылі музычны дуэт пад назвай «Дзеці выдры».

Асноўнымі музычнымі інструментамі былі варганы, абертонавыя флейты, домбра і яшчэ шмат старажытных этнічных інструментаў.

Часцей за ўсё хлопцы выступалі ўдваіх, але гэтым разам спадар Лук’янаў будзе выступаць адзін – граць на варганах і чытаць вершы такіх аўтараў, як Чарльз Букоўскі, Ёнас Мекас і нешта са свайго.

гурт «Zui» – Алена Зуй-Вайцяхоўская (вядомая беларусам як выканаўца «Шчучыншчышы» Елена ЖелудOk) і Міхаіл Зуй (Купалавец і ЧынЧын).

У музыцы гурта агрэсіўныя біты спалучаюцца з пяшчотным вакалам, а настальгічны сінтвейв падкрэслівае іронію тэкстаў.

У лістападзе 2024 года Zui выпусцілі альбом «Arka».


Уваход вольны, толькі зарэгіструйцеся па спасылцы.

25 красавіка
19.00 (час мясцовы)
кавярня Віленскага старога тэатра “Балконас”,
Basanavičiaus g. 13, Вільня