Да 25 красавіка працягваецца збор рэчаў і прадуктаў для дапамогі палітвязням.Заняткі і мерапрыемствы…

Да 25 красавіка працягваецца збор рэчаў і прадуктаў для дапамогі палітвязням.

Заняткі і мерапрыемствы, у якіх можна прыняць удзел на гэтым тыдні у Замку і ў Вільні:

Аўторак, 22 красавіка
18:00групавыя заняткі па псіхалогіі з выкладчыкам Віленскага ўніверсітэта Вольгай Замаліевай.

Серада, 23 красавіка
11:00заняткі па ёзе з інструктарам Алесем.
18:00анлайн-сустрэча “Еўрапейская адукацыя ў сферы бізнэсу і эканомікі: што важна ведаць будучым студэнтам”.
18:00 – 21:00пляценне маскіравальных сетак для Украіны.

Чацьвер, 24 красавіка
18:00 – Рада па справах бежанцаў Літвы запрашае на заключную імпрэзу цыклу аповедных семінараў.
15:00 – бясплатны майстар-клас па ткацтву для падлеткаў.

Пятніца, 25 красавіка
15:00 – бясплатны майстар-клас па бісерапляценню для падлеткаў.
18:00кансультацыі па пытаннях міграцыі з Наталляй Калегавай.
19:00сольны акустычны канцэрт Піта Паўлава – удзельніка гурта N.R.M.
19:00 – красавіцкі Шпакоўнік у Вільні.

Субота, 26 красавіка
10:30заняткі па ёзе з інструктарам Алесем.
11:00казка «Чароўныя бязладдзі» для дзяцей 3-11 гадоў.
19:00 – 20:20 – спектакль “Зекамерон” у выкананні Вольных Купалаўцаў.

Нядзеля, 27 красавіка
11:30штотыднёвы мітынг салідарнасьці прымеркаваны да Чарнобыльскага шляху-2025.
13:00 – антыядзерны роварны прабег.
18:00 – 21:00пляценне маскіравальных сетак для Украіны.
18:00 – 21:30 – інтэграцыя ў літоўскае грамадства праз танцы.


P.S. Цягам тыдня могуць быць змены ў раскладзе.