Чарнобыльскі шлях-2025: прыходзьце на мерапрыемствы ў Вільнюсе 27 красавікаХутка з моманту аварыі на…

Чарнобыльскі шлях-2025: прыходзьце на мерапрыемствы ў Вільнюсе 27 красавіка

Хутка з моманту аварыі на Чарнобыльскай АЭС будзе роўна 39 гадоў. Мы заклікаем вас сабрацца з нагоды гэтай гадавіны, каб паказаць, што мы:

шануем памяць ахвяр Чарнобыльскай трагедыі,
супраць ядзернай зброі на тэрыторыі Беларусі,
за прыпыненне і паэтапны вывад з эксплуатацыі БелАЭС, крыніцы небяспекі для Беларусі і суседніх краін,
салідарныя з украінскім народам, які адчуў ядзерную пагрозу падчас вайны.

Падзеі адбудуцца ў нядзелю 27 красавіка. Вось расклад:

11:30
Мітынг на плошчы Кудзіркі.
13:00 Антыядзерны роварны прабег, 5 км (ад плошчы Кудзіркі).

Да велапрабегу могуць далучыцца ўсе ахвотныя. Вы можаце ўзяць у арэнду гарадскі ровар на плошчы Кудзіркі ад CycloCity Vilnius. Для гэтага загадзя падрыхтуйце мабільную праграму: https://www.cyclocity.lt/lt/home).

Бярыце з сабой сімболіку: бчб, ленты, антыядзерныя плакаты.

Пры жаданні для сваёй бяспекі вы можаце схаваць твары.