УВАГА Заўтра, 26 красавіка, ў Замку суботнік! Далучайцеся! Расклад задач:1. Дровы – папіліць электра…

УВАГА

Заўтра, 26 красавіка, ў Замку суботнік! Далучайцеся!

Расклад задач:

1. Дровы – папіліць электрапілой і скласці. Магчыма, набыць масла і паліва для бензапілы. Кіруе Космас.

2. Лісце ў садзе сабраць і занесці на вогнішча і спаліць.

3. Прыбраць двор (дуйка ці мётлы), сабраць у акуратную кучу буйнагабарытнае, што на вываз, акуратную — бо шашлыкі пасля акцыі і роварнага прабегу ў нядзелю, трэба эстэтыка.

4. Склад – разбіраем завалы, робім парадак і прыбіранне.

5. Замок у 1 пакоі (прыедзе чалавек).

6. Плітка у каміне – замяніць пабітую на новую (трэба умець рэзаць).

7. Фантан (прыедзе Вітольд і пакіруе).

8. Паспрабаваць вагнём ці чым іншым пачысціць плітку ад алею на паркінгу ў двары (заправіць газавы балон на запраўцы).

9. Сцэна — выраўняць падлогу і пакласці ламінат, выраўняць франтон і прымацаваць банэр.

+ Па абстаноўцы. Падрыхтоўка і афарбоўка брамы і плота. Набыць ёршык на балгарку і ахоўныя акуляры для работ з плотам.

Пачатак суботніку 12.00, завяршыць хацелася б да 18:00.

У гэты прамежутак часу @nk_dapamoga, @tacelja і @KosmAs333 актыўна на сувязі і на тэрыторыі.
Можна дамовіцца выканаць свой кавалак працы на іншы час — раней ці да канца суботы. Але адначасова і разам весялей і эфектыўней

26 красавіка
12:00 – 18:00

Беларускі Замак, Naujoji Riovonių 10

Дапамога ад усіх былых дзяцей і сяброў Замку вельмі вітаецца, жыхароў цяпер не так шмат.
Дзякуем, калі далучыцеся!