!!!!!!!!!!!!!!!
Беларусы, далучайцеся да акцыі пратэсту супраць расійскай агрэсіі ва Украіне!
Сёння ўначы Расія бамбіла Кіеў — у сваіх кватэрах загінулі дзеці і мірныя жыхары. Учора — Марганец. Пазаўчора — Запарожжа. Ледзь не штодня ва Украіне ад рук расейцаў гінуць людзі. Тым часам у Вільні, у вялізным прыгожым будынку, спакойна працуе амбасада Расіі.
Беларусы, мы не можам маўчаць.
Далучайцеся да акцыі пратэсту каля расейскай амбасады.
Прыносіце раздрукаваныя фота расейскіх злачынстваў ва Украіне — каб усе бачылі, пра што маўчаць сцены гэтай амбасады.
Дзе?
Пасольства РФ у Літве / Сквер Барыса Нямцова
Адрас: Ukrainos Didvyrių g. 2 / Latvių g. 53A, Вільня
Калі?
Сёння а 18:00
Пакажам, што мы ёсць.
Што мы не маўчым.
Што нам балюча.