Учора, 25 красавіка, у нашай замкавай прасторы адбыўся першы сольны канцэрт Піта Паўлава — лідара л…

Учора, 25 красавіка, у нашай замкавай прасторы адбыўся першы сольны канцэрт Піта Паўлава — лідара легендарнай N.R.M.! І гэта было проста бамбічна! Поўная зала, крутая атмасфера, старыя хіты, новыя песні — усё, як трэба.

Піт, як заўсёды, не толькі спяваў, але і шчыра жартаваў, дзяліўся думкамі і натхняў. Сказаў: «Я ўжо думаў, што нічога не будзе ў Беларусі… а тут вы ўсе ў 2020!»
Ён нагадаў, як важна сёння трымацца разам, ратаваць сябе і вучыцца жыць па-новаму ў Еўропе.

Піт — чалавек-сонца. Аптыміст, які сваёй прысутнасцю і песнямі дае столькі жыцця і надзеі!

Вялізная падзяка Ілью Міронаву @mironov_ilia1988 за арганізацыю гэтага канцэрта для рэпрэсаваных беларусаў — без яго нічога б не атрымалася! І, вядома, дзякуй усім, хто прыйшоў і быў з намі гэтым цёплым вечарам.

Што далей?
У верасні чакаем афіцыйную прэзентацыю новага альбома N.R.M. у Вільні! Сачыце за навінамі — будзе сапраўдная падзея!

Падтрымайце Піта Паўлава ў сацсетках!
YouTube:
https://youtube.com/@pitpawlaw?si=Tb1swupCS000X955
Instagram:
https://www.instagram.com/pitpawlaw
TikTok:
https://www.tiktok.com/@pit.pawlaw
Facebook:
https://www.facebook.com/share/16DDdGPaP6/

Telegram:
https://t.me/pitpawlaw

Давайце захаваем нашу культуру разам!