Сябры, запрашаем Вас у гэтую нядзелю 4 траўня на мемарыяльны шпацыр па Вільні, прысьвечаны дню нарад…
02.05.2025Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе

Сябры, запрашаем Вас у гэтую нядзелю 4 траўня на мемарыяльны шпацыр па Вільні, прысьвечаны дню нараджэньня нашага земляка Станіслава Манюшкі. Шпацыр мае назву “Музыка і муза Станіслава Манюшкі”.
Станіслаў Манюшка – мабыць адзіны ў свеце кампазітар, які лічыцца аўтарам першых нацыянальных операў двух народаў – беларускага і польскага.
Падчас шпацыру мы заглыбімся ў культурнае жыцьцё Вільні сярэдзіны XIX стагодзьдзя, пройдземся па адрасах, зьвязаных з жыцьцём і творчасьцю Манюшкі, даведаемся, тэксты якіх паэтаў натхнялі ягоную творчасьць, згадаем сяброў і паплечнікаў Станіслава Манюшкі, у аднаго зь якіх, таксама выбітнага кампазітара-менчука Фларыяна Міладоўскага дзень народзінаў акурат прыпадае на 4 траўня. Пасьля ці падчас вандроўкі спадзяемся таксама пачуць цудоўную музыку Станіслава Манюшкі!
Пачатак а 15-й гадзіне. Інфармацыя пра дакладнае месца збору напярэдадні шпацыру пасьля рэгістрацыі ў гугл-форме: https://forms.gle/KLyJZew148Jj86dW8
Шпацыр праводзіцца за вольныя ахвяраваньні! Далучайцеся!