На мяжы паміж Украінай і Беларуссю ўстаноўлены інфармацыйныя білборды, прысвечаныя памяці трагедыі Д…

На мяжы паміж Украінай і Беларуссю ўстаноўлены інфармацыйныя білборды, прысвечаныя памяці трагедыі Другой Сусветнай вайны.
Хіба можна лічыць святам гадавіну падзеі, якая прывяла да гібелі – толькі задумайцеся – кожнага трэцяга жыхара Беларусі!
9 траўня для беларусаў – гэта найперш згадка пра маштабную нацыянальную трагедыю. Мільёны жыццяў, знішчаных у гета, канцлагерах, пад бамбёжкамі, у карных аперацыях, на франтах і ў партызанскіх атрадах.
Вайна пакінула глыбокія раны ў кожнай сям’і. Разбураныя гарады і вёскі, спаленыя жыўцом сяляне, страчанае пакаленне дзяцей – частка гістарычнай памяці, якую нельга ігнараваць.
Памятаем не дзеля мінулага, а каб у будучыні у Беларусі не паўтарыўся гэты жах.

Мы Памятаем!