Спектакль на роднай мове «Цесля. Гісторыя сям’і, гісторыя краіны» – 12 траўня, пн, а 19.00 на Vilei…

Спектакль на роднай мове «Цесля. Гісторыя сям’і, гісторыя краіны» – 12 траўня, пн, а 19.00 на Vileisio18N у Вільні.

Гэта спектакль пра чалавека, які збіраецца пераязджаць. Але змена месца жыхарства — гэта не толькі фізічны рух у прасторы. Маленькае роднае мястэчка не так проста памяняць на вялікі горад у чужой незнаёмай краіне.
Гэта спектакль пра лёс шматлікіх беларускіх сямей, падзеленых і ў часе, і ў прасторы. А мяжа заўсёды пралягае наўпрост пасярэдзіне чалавека.


рэжысёр: Андрус Дарэла
аўтар: Вольга Каралёнак
акцёры: Сяргей Тоўсцікаў, Віталь Лявонаў, Эмілія Пранскутэ, Аксана Чывялёва

Квіткі і падрабязнасьці >>