Казка-прытча “Ордэн Белай Мышы” — гэта тэатральны эксперымент і даследаванне гісторыі Беларусаў праз…

Казка-прытча “Ордэн Белай Мышы” — гэта тэатральны эксперымент і даследаванне гісторыі Беларусаў праз спалучэнне тэксту класіка беларускай літаратуры Уладзіміра Арлова і актуальных тэкстаў сучаснай драматургіі.

Сюжэт спектакля — прадказанне. Ён балансуе паміж фантастыкай і рэчаіснасцю, вядзе гледача ў незабыўнае падарожжа ў свет пазнання беларускіх рэалій з іх эмоцыямі і перажываннямі. Гэта размова пра час і пра сябе.

У цэнтры пастаноўкі вечны канфлікт мастака і ўлады, пытанне выбару і сумленнасці перад самім сабой. Спектакль задае пытанне кожнаму: як быць у складанай сітуацыі, дзе праходзіць мяжа паміж кампрамісам і непрымірымасцю? Герой праходзіць выпрабаванні, якія могуць прывесці да пошуку свабоды або прыняцця правілаў.

Спіраль гісторыі закручваецца і паўтараецца, прапануючы новыя рашэнні для старых урокаў. Гэтая пастаноўка — метафарычная карта лёсу Беларусі, якую кожны глядач можа інтэрпрэтаваць па-свойму, знаходзячы ў ёй свае сэнсы.

Жанр казкі-прытчы абраны не выпадкова. Калі кажаш пра сур’ёзныя тэмы, заўсёды знойдзецца месца для іроніі, самаіроніі і больш лёгкага ўспрымання рэчаіснасці.

Прыходзьце на гэтую жывую размову. Нам важнае ваша меркаванне і жаданне быць з намі ў гэты вечар, каб прыняць і зразумець адзін аднаго.

Каманда праекта:

Ігар Сігоў — акцёр тэатра і кіно, тэатральны праект Вольныя Купалаўцы.

Святлана Зелянкоўская — актрыса тэатра і кіно.

Андрэй Бардухаеў-Арол — акцёр, Цім тэатр.

Дзіяна Балыка — драматург, паэтка, псіхолаг. Дэбют на тэатральнай сцэне.

Уладзімір Ушакоў — рэжысёр і кіраўнік Сучаснага мастацкага тэатра ў Мінску і Беларускага тэатра у Кіеве.

Раман Арлоў — кампазітар.

Квіткі тут >

22 траўня
19:00
Mroj-hall teatras/
Gedimino pr. 28, Vilnius

P.S. Спектакль перанесены на 22 траўня, у падтрымку дня палітвязняў.
Плануецца асаблівая зніжка для палітвязняў.