Cёння, 21 траўня, мы дзякуем усім палітвязням #⃣ Тым, хто ў зняволенні, за аплату свабоды і б…

Cёння, 21 траўня, мы дзякуем усім палітвязням

#⃣ Тым, хто ў зняволенні, за аплату свабоды і барацьбу за нацыю часам свайго жыцця і выпрабаваннямі ў палоне.

Тым, хто паспытаў ліха ў засценках і катаваннях, за тое, што вытрымалі, і што пасля вызвалення працягваеце трымацца і быць салідарнымі з усімі, хто дагэтуль там.

Ваш перформанс на мітынгу ў Вільні найлепш паказаў жудасную атмасферу зняволення, і што нам усім баліць, і да чаго імкнемся. І напрыканцы ўсіх нас сагрэў — воклічамі і “”турэмным” тортам. Адчуваннем добрых, глыбокіх і мэтанакіраваных беларусаў, якія побач і разам адно з адным.

Удзельнікам забегу салідарнасці ў Вільні — асобны рэспект і дзякуй! Бег увогуле карысная штука. Лішняе вытрасае. Лішняе ва ўсіх сэнсах, на ўсіх узроўнях. Хто можа, бяжым! Хто з нейкіх прычынаў не бяжыць, падтрымліваем тых, хто бяжыць!

Сёння дзень салідарнасці — асаблівая нагода

даслаць данат на дапамогу палітвязням у Замку, акцыі салідарнасці і Варту Святла ў Вільні

зайсці і абраць спосаб падтрымкі на https://dissidentby.com

абняць палітвязняў, якіх ведаеце асабіста і якія побач

Будзьма салідарнымі, тады пераможам!