21 траўня — Дзень салідарнасці з палітвязнямі Беларусі.У гэты дзень у 2021 годзе ў шклоўскай калоніі…

21 траўня — Дзень салідарнасці з палітвязнямі Беларусі.

У гэты дзень у 2021 годзе ў шклоўскай калоніі загінуў Вітольд Ашурак. Яго смерць стала сімвалам жорсткасці і бесчалавечнасці сістэмы, якая знішчае нязгодных.

Запрашаем на акцыю, прымеркаваную да гэтай даты. Сустрэча — каля Варты Святла, ля амбасады Беларусі ў Вільні.

Мы збіраемся, каб:
– ушанаваць памяць загінуўшых;
– выказаць падтрымку тым, хто цяпер за кратамі;
– паказаць, што мы не забываем і не здаёмся;
– нагадаць слугам рэжыму, што злачынствы не застануцца без пакарання, і расплата непазбежная.

21 траўня
19:00
Варта Святла,
Mindaugo g. 13, Вільня

Чым вы можаце дапамагчы?
Распаўсюджвайце інфармацыю — падзяліцеся гэтым анонсам з сябрамі, знаёмымі і ў сацсетках.
Прыходзьце на акцыю — ваша прысутнасць ужо вялікая падтрымка.
Прыносьце з сабой плакаты, транспаранты, бел-чырвона-белыя сцягі, кветкі, свечкі.
Рабіце дабрачынныя ўзносы — падтрымайце арганізацыі, што дапамагаюць палітвязням і іх сем’ям.

Памяць. Галоснасць. Барацьба.
Гэта наш адказ на гвалт.
Пакуль жыве памяць і праўда — ніхто не забыты.