Чорныя і белыя кашулі на акцыі ў Вільні сталі сымбалямі тых, хто цяпер у беларускай турме і хто там …

Чорныя і белыя кашулі на акцыі ў Вільні сталі сымбалямі тых, хто цяпер у беларускай турме і хто там памёр

https://smarturl.click/8pp18

У Вільні прайшлі акцыі салідарнасьці зь беларускімі палітвязьнямі.

21 траўня адзначаецца Дзень салідарнасьці зь беларускімі палітвязьнямі.

Ён прымеркаваны да чацьвёртых угодкаў сьмерці ў шклоўскай турме Вітольда Ашурка.

Імпрэзы да гэтай даты пачаліся 18 траўня ў Вільні на Катэдральным пляцы і будуць працягвацца цэлы тыдзень у розных краінах.

У інсталяцыі ў Вільні былі дзясяткі чорных кашуль, якія сымбалізавалі 1200 цяперашніх палітвязьняў, і 7 белых кашуль.

«Белыя кашулі сымбалізуюць душы памерлых у турмах палітвязьняў, нашых анёлаў»,— сказалі Свабодзе арганізатары акцыі.