Пад звон званоў (сімвалічна і строга) на Кафедральнай плошчы Вільні з нагоды дня салідарнасці з палітвязнямі беларусы Літвы ўзгадвалі загінулых у турмах жорсткага дыктатара, віталі тых, хто вызваліўся і прамаўлялі сваё слова за тыя тысячы вязняў сумлення у турмах Беларусі, якія пакуль не могуць гаварыць за сябе і пра сябе. Чорныя прадметы адзення ў інсталяцыі сімвалізавалі тых, хто ў турмах, а белыя кашулі – тых з іх, хто згубіў там сваё жыццё і каго болей няма з намі.
Пад звон званоў (сімвалічна і строга) на Кафедральнай плошчы Вільні з нагоды дня салідарнасці з палітвязнямі беларусы Літвы ўзгадвалі загінулых у турмах жорсткага дыктатара, віталі тых, хто вызваліўся і прамаўлялі сваё слова за тыя тысячы вязняў сумлення…