18 траўня беларусы Літвы сабраліся з нагоды Дня салідарнасці з палітвязнямі, які адзначаецца 21 траўня.
Забег Салідарнасці 2334 метры — гэта не проста лічба. Гэта боль і несправядлівасць, увасобленыя ў артыкуле, паводле якога пацярпелі тысячы беларусаў.
Акцыя на Кафедральнай плошчы Чорнае і белае адзенне на вешалках — сімвал тых, хто цяпер за кратамі, і тых, каго ўжо няма з намі з-за бесчалавечных катаванняў.
Фінальны перформанс ад аб’яднання RE:BELarus На плошчы былыя палітвязні пабудавалі імітацыю турэмнай камеры, дзе ўсім жадаючым паказвалі і расказвалі пра ўмовы, у якіх жылі яны і ў якіх цяпер даводзіцца жыць іншым. У завяршэнні мерапрыемства адбыўся перформанс — канвой, рапарты, камера… і разбурэнне кратаў пад песню “Муры”!