1 чэрвеня а 16:45 у цэнтры Вільні адбудзецца даўгачаканая прэм’ера культавага фільма “Валадар Пярсцё…

1 чэрвеня а 16:45 у цэнтры Вільні адбудзецца даўгачаканая прэм’ера культавага фільма “Валадар Пярсцёнкаў. Брацтва Пярсцёнка” (2001) на беларускай мове! Трэйлер

Праца над агучкай скончваецца літаральна за некалькі дзён да паказу, таму вы станеце аднымі з першых, хто пабачыць гэты шэдэўр па-беларуску!

Прайшло больш за тры тысячы гадоў з падзення Цёмнага ўладара Саўрана, падступнага ворага свабодных народаў Міжзем’я. Але ён выжыў, дзякуючы моцы Адзінага Пярсцёнка, які ўтрымліваў частку ягонай душы. Цяпер Саўран шукае яго, каб вярнуць сабе ўладу над светам. Тым часам даўно страчаны Пярсцёнак знаходзіцца і трапляе да хобіта Фрода Торбінса. Лёс Міжзем’я зноў вісіць на валаску. Фрода і восем яго паплечнікаў распачынаюць небяспечнае падарожжа да гары Лёсу — адзінага месца, дзе Пярсцёнак можа быць знішчаны.

Для ўдзелу, калі ласка, запоўніце невялічкую форму

Сяброўства, падпісвайцеся на наш канал, каб быць у курсе беларускамоўных кінапраглядаў.