Сення беларускі сінгер-санграйтэр Атмараві, які зараз жыве ў Партугаліі, выступіць у Вільні!
30 траўня ў віленскім пабе Alaus Namai адбудзецца жывы канцэрт Атмараві. Пачатак – а 19:00. Білеты на уваходзе – 10 эўра.
Атмараві нарадзіўся і вырас у Менску. У 1997 годзе ён заснаваў трыа Арыгата, якое праіснавала чатыры гады. У 2004 годзе выйшаў яго дэбютны сольны альбом “Чартапалох”, які паклаў пачатак насычанай дыскаграфіі.
У 2006 годзе атрымаў нацыянальную беларускую прэмію «Рок-каранацыя» як выканаўца года.
На сённяшні дзень у Атмараві – 13 поўнафарматных рэлізаў. Апошні – “Права слова” – выйшаў у 2018 годзе.
У 2020 годзе ён выпусціў песню “Твой сорам”, прысвечаную падзеям у Беларусі.
Не прапусціце магчымасць пачуць Атмараві жыўцом!
30 траўня 2025 г. дзверы паба 18:30, канцэрт 19:00 «Alaus Namai» (A. Goštauto g. 8), Вільня