Заняткі і мерапрыемствы, у якіх можна прыняць удзел на гэтых выходных у Замку і ў Вільні:
Субота, 31 траўня 10:00 – заняткі па ёзе з інструктарам Алесем. 13:00 – адмысловы шпацыр па беларускіх і ня толькі мясьцінах Вільні, з нагоды 10-гадовага юбілею альбому Крамбамбулі “Чырвоны штраль”. 14:00, 15:00, 17:00 – дабрачынныя творчыя заняткі па суботах для ўсіх узростаў ад Іза-студыі We Draw.
Нядзеля, 1 чэрвеня 13:00 – адмысловы шпацыр па беларускіх і ня толькі мясьцінах Вільні, з нагоды 10-гадовага юбілею альбому Крамбамбулі “Чырвоны штраль”. 16:45 – прэм’ера культавага фільма “Валадар Пярсцёнкаў. Брацтва Пярсцёнка” (2001) на беларускай мове. 18:00 – 21:00 – пляценне маскіравальных сетак для Украіны.