Пастар царквы “Біблейскі шлях” Анатоль Дзмітрук запрашае кожную сераду ў Беларускі Замак на “Біблейскую гадзіну”.
Пастар Анатоль будзе выкладаць “Асновы вучэння Хрыстовага”, каб дапамагчы беларусам у эміграцыі здабыць і ўмацаваць веру ў Бога і надзею на светлую будучыню.
Анатоль Дзмітрук, нарадзіўся ў Кобрыне, Беларусь. У Літве з 1976 года. Скончыў ВІСІ, па спецыяльнасці канструктар радыёэлектронікі. Увераваў у 1977 і стаў членам падпольнай евангельскай Царквы ў Вільні, а ў 1992 стаў пастарам гэтай Царквы – Царква “Біблейскі шлях”. 32 гады быў старэйшым пастарам. Каля 20 гадоў прапаведуе ў турмах як капэлан. Выкладае ў розных Цэрквах, рэбцэнтрах і навучальных установах розныя біблейскія тэмы. Працуе з сем’ямі, моладдзю. Сям’я: 7 дачок, 4 сыны, 29 унукаў.