Вільня сёлета сталіца Baltic Pride, а ў суботу адбудзецца непасрэдна Парад Роўнасці.
Беларуская калёна ўжо зарэгістравана – патрэбны ўдзельнікі.
Улічваючы, што ў Беларусі з правамі чалавека агулам кепска, а на прадстаўнікоў ЛГБТК+ супольнасці аказваецца дадатковы ціск мы разам можам выйсці і чарговы раз нагадаць пра гэтыя праблемы, а таксама падтрымаць адно аднаго.
Вітаюцца экстравагантныя строі, беларускія нацыянальныя сьцягі, сьцягі ЛГБТК ды іншых літар альтабэту супольнасьці, транспаранты і г.д.
Пачатак збору а 15-й на рагу вуліц Барбары Радзівіл і Майроніа. Наш сэктар F1