Чэрвень – месяц прайду. Гэта час, калі ЛГБТК+ людзі і саюзнікі выходзяць на вуліцы, каб нагадаць, ш…

Чэрвень – месяц прайду. Гэта час, калі ЛГБТК+ людзі і саюзнікі выходзяць на вуліцы, каб нагадаць, што правы ЛГБТК+ – гэта правы чалавека.

Напрыклад, ніводнае злачынства ў нашай краіне на глебе гамафобіі не прызнаецца судом як злачынства нянавісці – гэта проста «хуліганства», не гледзячы на тое, што ў гісторыі ЛГБТК+ руху ў Беларусі есць забітыя і цяжка збітыя людзі. У турмах ЛГБТК+ людзі часта падвяргаюцца дадатковаму ціску і прыніжэнням толькі за сваю ідэнтычнасць – і ад іншых асуджаных, і ад адміністрацыі. Арыентацыя з’яўляецца прадметам спекуляцый, шантажу і вымаганняў.

Правы ЛГБТК+ – гэта правы чалавека. Разам будуем Беларусь, дзе правы чалавека – гэта норма, а не выключэнне.