Yiddish Veršes: канцэрт-прэзентацыя альбома ў Ноч культуры
Yiddish Veršes — гэта музычная кампіляцыя, заснаваная на паэзіі яўрэйскіх аўтараў з Беларусі, якія пісалі на ідышы ў першай палове ХХ стагоддзя.
Сем сучасных беларускіх артыстаў — Palina, Tok Rukoo, KOOB, WTBSK, Syndrom Samazvanca, Лайтовы і Anastasia Rydlevskaya — пераасэнсавалі забытыя тэксты і пераўтварылі іх у аўтарскія кампазіцыі ў жанрах ад даба і электронікі да арт-року, індзі і рэпу.
На сцэне: • Tok Rukoo • WTBSK (Святлана Бень і Сяргей Навіцкі / Madmapper) • Syndrom Samazvanca
Падчас падзеі — таксама размова з куратарамі пра праект, аўтараў і ідэю альбома.
Арганізатары: Цэнтр беларуска-яўрэйскай культурнай спадчыны, Radio Plato, Goethe-Institut Vilnius, Cvi Parkas
Vilnius,Pylimo g. 4 (унутраны дворык) 13 чэрвеня 2025 20:00–23:00 Уваход вольны