13 чэрвеня 18:00 папярэдні паказ”Самы каштоўны груз” – анімацыйны фільм французскага рэжысёра літоў…
12.06.2025Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе

13 чэрвеня 18:00
папярэдні паказ
“Самы каштоўны груз” – анімацыйны фільм французскага рэжысёра літоўскага паходжання, лаўрэата прэміі “Оскар” Мішэля Хазанавічуса
Гэта праніклівы і візуальна ўнікальны фільм пра габрэйскае немаўля, выкінутае падчас вайны з цягніка па шляху ў Аўшвіц, і пра самотную жанчыну, якая страціла сваё дзіця і знайшла немаўля. Гэта гісторыя пра простых людзей, якія нават сярод жахаў вайны выбіраюць чалавечнасць і дабро.
Рэжысёр сам маляваў эскізы персанажаў, а візуальны свет фільма вырас з яго дзіцячага захаплення маляваннем і натхнення, запазычанага з французскага і рускага жывапісу, а таксама работ японскага мастака Хірасігэ. Па словах Хазанавічуса, анімацыя была абраная свядома – яна дазваляе перадаць сапраўднасць без удзелу акцёраў, бо ў анімацыі “не існуе міру за кадрам”.
Эмацыйную атмасферу фільма ўзмацняе тонкі музычны саўндтрэк, створаны яшчэ адным лаўрэатам прэміі “Оскар” – Аляксандрам Дэспла.
Бясплатна.
Магчыма фота- і відэаздымка мерапрыемства.
13 чэрвеня
18:00
Vilniaus žydų viešoji biblioteka
Gedimino pr. 24, Vilnius.
Уваход у двары справа. Другі паверх.