Нягледзячы на час і абставіны, беларусы працягваюць выходзіць на плошчу Кудзіркі ў Вільні, каб нагадаць свету пра тых, хто застаецца за кратамі па палітычных матывах у Беларусі.
На чарговым мітынгу, які адбыўся 15 чэрвеня, прысутнічалі не толькі беларусы Вільні, але і замежныя госці: беларусы з іншых краін, амерыканцы, фіны, літовец-рэзідэнт Нямеччыны. Шмат пытанняў аб нашай сітуацыі – шмат расказаў аб тым, што адбываецца ў Беларусі.
Асаблівая ўвага была нададзена памяці Алега Бебеніна — журналіста і аднаго з заснавальнікаў “Хартыі’97”, якому споўніўся б 51 год. Ён трагічна загінуў у 2010 годзе, і абставіны яго смерці дагэтуль не расследаваныя.
У відэа гучыць песня Лявона Вольскага — сімвал беларускай супраціўнай культуры.
Нягледзячы на час і абставіны, беларусы працягваюць выходзіць на плошчу Кудзіркі ў Вільні, каб нагадаць свету пра тых, хто застаецца за кратамі па палітычных…