Сёння ў Вільні праходзіць адкрытая дыскусія з Вікторыяй Чмілітэ-Нільсэн – лідэрам Ліберальнага руху, віцэ-спікерам Сейма, былым спікерам Сейма.
“Роля нацыянальных меншасцяў у парадку дня новага Сейма і літоўскія лібералы”
У ходзе мерапрыемства абмяркоўваецца дзяржаўная палітыка ў сферы нацыянальных меншасцей, выклікі і магчымасці, эканамічная сітуацыя, культура, свабода слова, праява нянавісці ў сацыяльных сетках.
Мадэратарамі дыскусіі выступаюць:
– Вольга Палевікова, выкладчык Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта, кіраўнік аб’яднання «Ініцыятыва грамадзянскага дыялогу»
– бізнэсмэн Артур Труш, старшыня Клайпедскага аддзялення «Ліберальнага руху»