Паважанае спадарства, у сувязі з радаснай навіной пра вызваленне часткі палітвязняў, мы прымяркоўваем наступны штотыднёвы мітынг салідарнасці да гэтай падзеі!
Запрашаем у нядзелю а 12:00 на плошчу Кудзіркі.
Давайце разам павіншуем тых, хто, нягледзячы на гады няволі, застаўся моцным, стойкім і свабодным духам!
Гэтыя людзі прайшлі праз тое, што цяжка ўявіць. І зараз для іх вельмі важна адчуць: іх чакалі, пра іх не забылі, за іх працягвалі змагацца.
Нарэшце іх выпрабаванні скончыліся і зараз яны павінны ўбачыць нашу любоў і павагу!
І, канешне, мы будзем працягваць змаганне — за ўсіх, хто яшчэ за кратамі. За кожнага. За свабодную Беларусь.