Шаноўнае спадарства, даражэнькія беларусы і беларускі!Сёння вельмі моцны дзень году — дзень летняга …

Шаноўнае спадарства, даражэнькія беларусы і беларускі!

Сёння вельмі моцны дзень году — дзень летняга сонцастаяння.

І сёння адбылася вялікая падзея: 14 чалавек вырвaліся з палону.

У Замку сёння будзе гарэць вялікае вогнішча. Прыязджайце, далучайцеся!

Давайце паліць дрэннае, цяжкае, кепскае і гуртам вакол вогнішча дасылаць супольную энергію ў зычанні на вызваленне ЎСІХ і на вольную незалежную Беларусь!

Наперадзе яшчэ шмат працы. Гартуем сілы і яднаемся духам!

Чакаем вас! Можна ўжо зараз ехаць да нас!