Сення адбудзецца прэзентацыя Нацыяльнага індэкса правоў чалавека
Беларускі Хельсінкскі Камітэт правядзе анлайн-прэзентацыю ацэнкі стану права на свабоду ад катаванняў у 2024 годзе ў межах Нацыянальнага Індэкса правоў чалавека, які з 2019 года штогод ацэньвае сітуацыю з правамі чалавека ў Беларусі. У распрацоўцы Індэкса ўдзельнічаюць вядучыя эксперты грамадзянскай супольнасці.
Падчас размовы з праваабаронцам ПаўламСапелкам, адным з экспертаў Індэкса, будзе абмеркаваная сітуацыя з правам не падвяргацца катаванням за 2024 год, а таксама будуць дадзены адказы на пытанні ўдзельнікаў.
Спасылка на мерапрыемства будзе дасланая зарэгістраваным удзельнікам. Чаканая працягласць мерапрыемства 1 гадзіна.