Сёння, 29 чэрвеня, Дзяржаўная служба аховы дзяржаўных межаў (VSAT) адзначае 105-годдзе.
Хочам выказаць падзяку літоўскім памежнікам за адданасць службе, прафесіяналізм і чалавечнасць.
Вы не проста ахоўваеце межы — вы дапамагаеце захоўваць бяспеку, годнасць і надзею для многіх, хто вымушаны шукаць абароны.
Асабліва ўдзячныя за падтрымку і разуменне, якое атрымліваюць у Літве беларусы, што пакінулі краіну з-за рэпрэсій.
Жадаем сілы і спакойных дзён службы.
З павагай і ўдзячнасцю — Dapamoga.