БЕЛАРУСКАЕ КУПАЛЛЕ 2025 з “СЯБРЫНАЙ”
У гэтым годзе Беларускі клуб “Сябрына” ў чарговы раз адзначае Купалле на беразе Віліі.
Традыцыя святкавання беларусамі Вільнюса Купальскага свята на беразе Віліі (Нярыса), якая працякае праз наш горад, была заснавана яшчэ ў 1911 годзе і адноўленая “Сябрынай” у 2013 годзе.
Запрашаем Вас далучыцца да святкавання Купалля разам з намі!
Сёлета вас чакаюць:
выступы гуртоў і калектываў “Беларускі Цуд”, “Ойра”
пляценне вянкоў
пошукі папараць-кветкі
беларускія народныя танцы
купальскі крупнік
распальванне вогнішча старадаўнім спосабам
Свята адбудзецца:
28 чэрвеня 2025 года
а 17.00
бяскоштны ўдзел
за Другім пляжам у Валакампяй
Інфармацыйная падтрымка: грамадская ініцыятыва Будзьма беларусамі!, крама+творчая прастора “KROPKA”
PS: Рэкамендуем сачыць за надвор’ем у дзень свята, а таксама захапіць з сабой коўдру і стравы для пікніка