Учора адбылася сустрэча з Сяргеем Ціханоўскім.Тым, хто памятае 2020 год, не трэба тлумачыць, хто ён…

Учора адбылася сустрэча з Сяргеем Ціханоўскім.

Тым, хто памятае 2020 год, не трэба тлумачыць, хто ён. Гэта адзін з першых сімвалаў супраціву — чалавек, які прайшоў праз турму і не страціў веры ў беларускі народ.

Падчас размовы Сяргей выказаў гатовасць правесці прыватную сустрэчу з камандай RE:BELarus. Мы бачым у гэтым важны крок да аднаўлення даверу і адкрытага дыялогу.

Мы чакаем сустрэчу з Сяргеем Ціханоўскім і яго жонкай, Святланай, бо верым: толькі праз шчырую размову і гатоўнасць слухаць адно аднаго можна рухацца далей — разам.

І калі такая сустрэча адбудзецца ў нефармальнай атмасферы — з шашлыкамі і без пратаколу — гэта толькі ўзмацняе надзею на шчырасць, роўнасць і павагу.

RE:BELarus адкрыты да размовы. І да супольнай працы дзеля вольнай будучыні Беларусі.

PS. Мы таксама заўважылі, наколькі неадкладна трэба надаць Сяргею медычную дапамогу, і спадзяемся, што нарэшце на гэта знойдзецца час.

https://t.me/REBELarus1