30 чэрвеня а 19:00 у Reforum Space Vilnius адбудзецца групавая кансультацыя з беларускім юрыстам Уладзімірам Пыльчанкам, прысвечаная актуальным пытанням:
Што сёння можа чакаць на беларускай мяжы пры ўездзе і выездзе? Як падрыхтавацца да паездкі ў Беларусь і мінімізаваць рызыкі? Што цяпер адбываецца з пераследам грамадзян за ўдзел у мірных пратэстах 2020-2022 гадоў (арт. 342 КК) і іншымі рэпрэсіямі?
Падчас кансультацыі вы зможаце задаць пытанні, якія вас цікавяць, і атрымаць індывідуальныя рэкамендацыі па вашай сітуацыі.