ПЛЯЦЕННЕ МАСКІРАВАЛЬНЫХ СЕТАК ДЛЯ УКРАІНЫРаспачалі новуюсетку! Працягваем працу Запрашаем усіх ахвоч…

ПЛЯЦЕННЕ МАСКІРАВАЛЬНЫХ СЕТАК ДЛЯ УКРАІНЫ

Распачалі новуюсетку! Працягваем працу

Запрашаем усіх ахвочых далучацца да пляцення сетак у Беларускім Замку.

Штотыдзень па серадах і нядзелях з 18 да 21 гадзіны.

Сплеценыя ў Замку сеткі накіроўваюцца “Віленскім павукам” ці валанцёрам, якія возяць гуманітарную дапамогу ва Украіну, па магчымасці — для перадачы ў беларускія добраахвотніцкія падраздзяленні ЗСУ.

Нагадаем, што таксама з ПН па ПТ з 18 да 21 можна дапамагаць Украіне разам з “Віленскімі павукамі” Саюза стралкоў Літвы, якім мы шчыра ўдзячныя за падтрымку з матэрыяламі для сетак і навуку па пляценні.

Сеткі ратуюць жыцці.
Дапамагайма ваярам за нашу і вашу свабоду!



Серада і нядзеля (штотыдзень)
18:00 – 21:00
Беларускі Замак,
Naujoji Riovonių 10