У суботу 9 жніўня а 16:00 запрашаем у Замак на імпрэзу да 115-й гадавіны легендарнай беларускай Паэт…
07.08.2025Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе

У суботу 9 жніўня а 16:00 запрашаем у Замак на імпрэзу да 115-й гадавіны легендарнай беларускай Паэткі Ларысы Геніюш, ахвярнай хрысьціянкі, нязломнай патрыёткі, сакратаркі БНР на чужыне і пакутніцы камуністычнага ГУЛАГу.
Стваральніца віртуальнага музея савецкіх рэпрэсіяў у Беларусі, магістарка гуманітарных навук, віленская экскурсаводка і былая палітзьняволеная Валерыя Чарнаморцава, узнагарожаная Медалём Няскораных імя Ларысы Геніюш, запрашае Вас разам узгадаць жыцьцё і творчасьць нашай выбітнай Паэткі, даведацца пра акалічнасьці пакручастага лёсу пані Ларысы. А ўсе ахвотныя змогуць прачытаць свае ўлюблёныя вершы Паэткі.
У 2020-м годзе 9 жніўня Ларысе Геніюш спаўнялася 110 год і сімвалічна, што акурат пасьля гэтага пачаліся акцыі жанчынаў у белым, то бок яна фактычна сталася апякункай беларускіх жаночых акцыяў і маршаў.
Таму сёньня для антыбеларускага рэжыму Ларыса Геніюш, якая дагэтуль нерэабілітаваная, ёсьць найнебясьпечнейшым ворагам, пра што сьведчыць знос яе помніка на царкоўным падворку ў Зэльве.
Уваход вольны, данаты вядоўцы вітаюцца!
16:00
9 жніўня
Беларускі Замак, Naujoji Riovonių 10