Запрашаем вас на вечар салідарнасці, прысвечаны 69-годдзю Мікалая Статкевіча – адважнага змагара за …

Запрашаем вас на вечар салідарнасці, прысвечаны 69-годдзю Мікалая Статкевіча – адважнага змагара за свабоду Беларусі.

12 жніўня ў 20:00 мы збяромся ў Беларускім Замку у Вільні, каб ушанаваць мужнасць і стойкасць Мікалая. Разам успомнім шлях Статкевіча – афіцэра, палітыка, кандыдата ў прэзідэнты, тройчы прызнанага Amnesty International вязнем сумлення.

Мікалай Статкевіч – не проста сімвал беларускага супраціву, але і натхняльны прыклад нязломленага духа. Ён ніколі не ўхіляўся ад барацьбы за свабодную і дэмакратычную Беларусь, за тое, каб нашая краіна засталася незалежнай і не падпарадкавалася дыктатуры.

«Будзем абараняць Беларусь. Будзем рыхтаваць сябе і сваіх блізкіх. На нас ляжыць гэтая адказнасьць, на тых, хто не баіцца. Я ўпэўнены, мы не аддамо нашу краіну нікому. Беларусь будзе жыць!»
– гэтыя словы Мікалая Статкевіча адлюстроўваюць яго цвёрдую веру ў будучыню беларускага народа.

Ён заўсёды падкрэсліваў важнасць пратэсту ў несвабоднай краіне:
«Трэба яшчэ раз сказаць, чаму так неабходны пратэст у несвабоднай краіне. Па-першае, калі вы не пратэстуеце, калі вы не збіраеце людзей на пратэст, каб памяняць сітуацыю, тады на што вы спадзеяцеся? […] Па-другое, калі мы не пратэстуем, калі мы не аказваем ціск на ўлады, то яна ўзмацняе свой ціск на грамадства. Калі б не было ўсіх гэтых ужо дзесяцігоддзяў, на жаль, пратэстаў, беларусы даўно ўжо хадзілі б строем, у аднолькавым адзенні і аднолькава пастрыжаны».
Мікалай Статкевіч не баіцца казаць пра нацыянальную ідэнтычнасць і беларускую гісторыю:

«Я звяртаюся да патрыётаў Беларусі. Вы ведаеце, што адбываецца з краінай апошнія 26 год. Вы ведаеце, што банда ва ўладзе знішчае ўсе парасткі нацыянальнага, ведаеце, што яна зрабіла з нашай мовай, як яна змагалася супраць нашай гісторыі, як яна залезла ў поўную залежнасць ад Расіі. Лукашэнка замарозіў нашу краіну, яна пакрыта лёдам. І пад гэтым лёдам гіне ўсё, што паспела прарасці ў пачатку 90-х, нацыянальнае, беларускае, гістарычнае, сучаснасць, наша. […] Але зараз у нас ёсць унікальная магчымасць зламаць гэты лёд над Беларуссю. […] Змяненні непазбежныя, яны ўсё роўна будуць. Але толькі ад патрыётаў Беларусі залежыць, куды пойдзе сытуацыя».
Мікалай Статкевіч – чалавек, які ніколі не здаваўся.  Ён верны сваім прынцыпам і гатовы змагацца за свабоду сваёй краіны да канца.  Сёння ён знаходзіцца ў зняволенні, але ягоны дух нязломны. 


«Пачалося тое, што я назваў «бітвай за Беларусь». І зараз ужо ні для каго не сакрэт, у тым ліку і для аналітыкаў, што гэта насамрэч рэаліі, новая рэальнасць, у якую мы ўступілі».
У гэты вечар мы разам успомнім словы Мікалая Статкевіча, паглядзім фільмы пра яго жыццё і барацьбу, а таксама выкажам падтрымку яго сям’і.

Прыходзьце, давайце разам адзначым Дзень нараджэнне чалавека, які натхняе нас на барацьбу за свабоду!

Уваход вольны.

СВАБОДУ ПАЛІТВЯЗНЯМ!

Жыве Беларусь