Адкрыццё фотавыставы”Беларусы. Воля. Надзея. Рух” Фатограф Анна ЛазареваГэты фотапраект прысвечаны р…

Адкрыццё фотавыставы
“Беларусы. Воля. Надзея. Рух”

Фатограф Анна Лазарева

Гэты фотапраект прысвечаны ролі Dapamoga ў працяглых пратэстах і падтрымцы палітычных зняволеных у Беларусі. Усе прадстаўленыя працы звязаны з штотыднёвымі нядзельнымі дэманстрацыямі, якія сталі сімвалам трываласці і салідарнасці беларускай дыяспары ў Літве.

Праз аб’ектыў камеры мы бачым людзей, якія тыдзень за тыднем выходзяць на вуліцы, каб выказацца ў абарону палітычных зняволеных, праявіць падтрымку і захаваць голас пратэсту.

Асобная серыя фотаздымкаў была зробленая падчас мітынгу, прысвечанага пятай гадавіне прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі — падзеі, якая зрабілася штуршком да масавага грамадзянскага руху.

Здымкі перадаюць не толькі атмасферу пратэстаў, але і нязменную надзею, якая, нягледзячы на гады барацьбы і рэпрэсій, застаецца ў сэрцах удзельнікаў.

Гэты праект з’яўляецца візуальным сведчаннем таго, што барацьба працягваецца і надзея — жыве.

14 жніўня
17:00

Беларускі Замак, Naujoji Riovonių 10