Нашыя валанцёры завіталі ў Гарнізонны храм св. Іаана Война ў Чарнігаве і перадалі гуманітарную дапамогу ад беларусаў
Гэта была чарговая паездка, арганізаваная сіламі беларускай супольнасці. Такія перадачы і паедзкі сталі часткай нашай штодзённай працы. Уся дапамога, сабраная беларусамі, будзе перададзена дзіцячым дамам, сем’ям перасяленцаў, пенсіянерам і малазабяспечаным сем’ям з дзецьмі горада Чарнігава.
Дзякуй усім беларусам і беларускам, хто далучыўся да гэтай справы. Кожны ўнёсак важны, бо не бывае маленькай дапамогі. Асобны дзякуй беларусам з Літвы,
фонду «Дапамога» і фонду «Краіна для жыцця» —
за вялікую дапамогу ў гэтым зборы.
Калі вы хочаце далучыцца —
па ўсіх пытаннях пішыце сюды: @sustrecha_admin
Фінансавыя спосабы дапамогі фонду: на ўкраінскую картку 4731 1856 1402 7263,
па спасылцы на EUR картку ці за нумарам карткі 5354563141951556.
Разам да перамогі!