#НашыЛюдзі ў гісторыі19-20 жніўня 1991. Маленькія людзі зрабілі гісторыю. Таталітарызм не пройдзе. У…

#НашыЛюдзі ў гісторыі

19-20 жніўня 1991. Маленькія людзі зрабілі гісторыю.
Таталітарызм не пройдзе.

У чэрвені 1990 Беларуса Аляксея Кірэева прызвалі ва Узброеныя Сілы СССР.

Спачатку вучэбка. На 5 месяцаў ў Печы. Батальён сувязі.
У маладога жаўнера быў блат. Бацька ж намеснік старшыні Інстытута Фізыкі Акадэміі Навук.
Ну, і ягоная маці дамовілася з начальнікам штабу, маёрам, што Кірэеў паедзе служыць у ГДР. А таксама кожныя выходныя ў Менск да хаты.

Але атрымалася зусім па іншаму. Ротны, капітан, быў злы на Аляксея за тое, што ён парушаў субардынацыю. Што не да яго звярталіся па дапамогу, а да маёра.

Ноч. Першы прызыў з Печаў. Аператыўна тайна Кірэева, Узбека, Таджыка, Украінца, Казаха, на Белае Мора ! Зямля Франца Іосіфа.

У Маскве зранку тэлефануе Аляксей бацьку акадэміку і распавядае куды. Той крычыць : Ты ж павінны быў у Нямеччыну !
Але і выспу Франца Іосіфа савецкі баец ніколі не пабачыў. Павезлі на Далёкі Усход.

Тры содні ў Новасібірску. Затым Хабараўск. І Спаск-Дальній. Там дзе японцы спалілі Сяргея Лазо ў топке паравоза.

База СССР па захоўванню вайсковай тэхнікі.
Кірэева як сувязіста на вузел сувязі. Ён адказваў за тэлефон, а украінец Станіслаў Генжалюк з Кіева за сакрэтны тэлеграф.

Аляксей да войска думаў, што ў СССР усе братнія народы. Але Генжалюк яму распавёў, што азначае Трызуб, расказаў аб украінскім патрыятызме.

Але найбольш Кірэева ўразіла тое, што вельмі часта па начах украінскія жаўнеры з расейскімі чырвонаармейцамі біліся рыдлёўкамі, вагнетушыцелямі. І самае цікавае, што ў расейцаў даходзіла нават потым з гэнай нагоды да суіцыдаў. Вешаліся. А украінцы ніколі там не сканчалі жыццё самагубствам і былі вельмі згуртаванымі.

Таксама узбекі часта расейцаў гвалцілі ў дупы. А тыя стаялі моўчкі і слухаліся як халопы.
Больш апрэч расейцаў у войску узбекі нікога не гвалцілі. Бо ўсе былі згуртаванымі па нацыянальнай прыкмеце.

А Кірэева ўсе паважалі і звалі Беларус. Бо адзін беларус на 2400 жаўнераў. Сябравалі з ім і чачэнцы і дагестанцы.

І вось 19 жніўня 1991.
Кірэеў амаль не працаваў. Звычайна два званкі ў дзень. Потым іх расшыфроўкі забіраў гэбэшнік з 1 аддзелу.
А тут украінец Станіслаў прынёс з вёскі Чырвоны Кут пляшку самагону. У бутэльцы 0,5 з-пад піва.

Чырвоны Кут была цікавай вёскай. Жыхарам пад 80 год, але ніхто не піў. Самагонку гналі толькі на продаж. За тое масава палілі каноплі. То бок марыхуану.
Яе там вырошчвалі, шмат было.
Дзяды нават шукалі па мапе Дэрсу Узула вялікае канаплянае поле ў тайзе.

Дэрсу Узул гэта быў савецкі адказ Рабінзону Круза. Пісьменнік Арсенньеў. Вельмі папулярная кніга. І вось гэны Узул неяк два з паловай дні крочыў па канаплянаму полю.

Таму старажылы ўсё шукалі гэны таёжны Грааль. З-за клімату не было ні грыбоў, ні ягадаў. Была канапляная ліхаманка па шляхам галоўнага пэрсанажа кнігі Арсенньева.

У вайсковай частцы назва Чырвоны Кут асабліва весяліла татараў. Бо кут гэта па іхняму дупа. То бок Чырвоная Дупа.
Яшчэ Кірэева ўразілі кантрасты адзінай там вялікай вуліцы дзе на адной частцы ў хібарах жылі расейцы, а ў іншай, у добрых хатках кітайцы.

Кітайцам ён заганяў за гарэлку з гадзюкай (такі вось настой. Гадзюка ў бутэльцы) пагоны, штык-нажы, ватнікі, і іншае. Кітайцы набывалі ўсё.

Але не аб гэным. У ноч з 19 на 20 жніўня Кірэеў з Генжалюком выпілі па 250 грам самагонкі, вырубілі апаратуру (бо ноччу ніхто ніколі не тэлефанаваў і не дасылаў тэлеграмы) і уклаліся спаць.

Зранку іх падымае ашалеўшы кіраўнік дывізіі. Палкоўнік. За вушы іх у споднім выцягвае на пляц дзе стаялі дзве з паловай тысячы салдат.
Беларус і Украінец у шоку падумалі : што за х@йня ?!

ГКЧП. Палкоўнік Неклюдаў трымаючы за вушы Аляксея і Станіслава крычыць : таварышы афіцэры, гэта чые салдаты ?!
Начальнік сувязі, маёр Шашкін пачырванеўшы, кажа : мае, таварыш палкоўнік.
І пачаў Шашкін гучна плакаць…


працяг у каментарах