Шаноўнае спадарства, сябры і паплечнікі!6 верасня з 14.00 на тэрыторыі Замка беларусаў Вільні будзе …
01.09.2025Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе

Шаноўнае спадарства, сябры і паплечнікі!
6 верасня з 14.00 на тэрыторыі Замка беларусаў Вільні будзе святкавацца 5-годдзе валанцёрскай арганізацыі Dapamoga!
5 год – невялікая лічба, але як шмат чалавечых лёсаў стаіць за гэтай лічбай.
Кожны беларус, што вырваўся з дыктатуры, кожны ўкраінец, што атрымаў дапамогу, кожны валанцёр, што робіць магчымай працу нашай арганізацыі, кожны неабыякавы чалавек, што пакінуў данат на падтрымку гэтай працы.
Безліч імёнаў і лёсаў, што неразрыўна звязаны адзіным імкненнем да дабра і чалавечнасці!
Гэта наш маленькі юбілей, таму з асаблівым нецярпеннем чакаем усіх вас на нашым агульным свяце!
У праграме мерапрыемства:
кірмаш майстроў
дабрачынны аўкцыён
жывая музыка
фуд-корт*
творчыя майстар-класы для дзяцей і дарослых
спецыяльныя госці
святочны торт
Прыходзьце сем’ямі і прыводзьце сяброў!
Тым, хто хоча паўдзельнічаць у стварэнні нашага свята, прапануем набыць падарунак для Замку з гэтага спісу (2025 год)
Майстрам і майстрыцам, якія жадаюць стаць удзельнікамі кірмашу (гандаль сваімі вырабамі ад ежы і напояў да ўпрыгожванняў), прапануем звязацца з каардынатарам: @anutamay29
*Ежа і напоі на фуд-корце, створаныя нашымі кулінарнымі творцамі, будуць даступныя па сімвалічным кошце.
Дзверы Беларускага Замку адкрыюцца для гасцей 6 верасня а 14 гадзіне
Адрас: Naujoji Riovoniu 10 (адрас для геалакацыі — Savanoriju pr. 134b), Vilnius.
Чакаем вас!
З павагай і любоўю,
Dapamoga
#ДзеньНараджэнняDapamoga