Драматычны спектакль «Ахрышчаны»Віленская прэм’ера ў памяць пра Валянціна ШтэрмераЛатвійскі Тэатр Пр…

Драматычны спектакль «Ахрышчаны»

Віленская прэм’ера ў памяць пра Валянціна Штэрмера

Латвійскі Тэатр Пратэстнай Культуры (LPMT Teātris) прадстаўляе пранізлівы спектакль «Ахрышчаны», прысвечаны памяці Валянціна Штэрмера – беларускага палітвязня, які памёр у зняволенні і пра смерць якога стала вядома толькі 21 мая. Гэта пастаноўка – даніна павагі ўсім, хто змагаецца за свабоду і справядлівасць.

Што адчуваюць зняволеныя па палітычных артыкулах за турэмнымі мурамі? Пра што яны думаюць, апынуўшыся перад выбарам – супраціў ці пакорнасць, маўчанне ці прыніжэнне, жыццё ў хлусні ці смерць дзеля свабоды?

Запрашаем усіх, каму неабыякавы лёс беларускіх палітычных зняволеных, на ўнікальную віленскую прэм’еру.



17 кастрычніка 2025 года
Mroj-Hall teatras
пр. Гедыміна 28, Вільня

Набываючы квіток на спектакль, вы не толькі станеце сведкам важнай мастацкай працы, але і зробіце свой унёсак у падтрымку тых, хто перажыў палітычнае зняволенне. Вы можаце выбраць суму донату: 5 ці 10 еўра. Увесь прыбытак ад квіткоў, набытых па спецыяльнай цане, будзе ў поўным аб’ёме накіраваны на адрасную дапамогу былым палітычным зняволеным. Справаздача аб размеркаванні сродкаў будзе апублікавана на старонцы «Беларуская дыяспара ў Літве».

Мы свядома адмовіліся ад традыцыйнага падзелу залы на рады і месцы. Боль адчуваецца сэрцам, незалежна ад таго, дзе вы знаходзіцеся.



Мова спектакля: Руская.

  Рэжысёр: Кай Гэ
  Культурны кансультант: Ганна Горлава
  Святлорэжысёр: Мікіта Ларыёнаў
  Мастак па грыме: Іна Войтава

Арганізатар: Сяргей Галенкаў, ментар і валанцёр VŠĮ Dapamoga, заснавальнік суполкі ў Facebook «Беларуская дыяспара ў Літве».

Набыць квіткі можна па спасылцы:

https://topticket.lt/ru/event/pakrikstytas