SOS! Дарагія сябрыВы ўсе ведаеце, што ў Замку працуе гуманітарны склад. Многія ім карысталіся ў свой…

SOS! Дарагія сябры

Вы ўсе ведаеце, што ў Замку працуе гуманітарны склад. Многія ім карысталіся ў свой час, калі прыбеглі ў Літву голыя і босыя.

Склад працягвае актыўна працаваць, прыходзіць шмат украінцаў, таксама адпраўляем адзенне і абутак ва Украіну. Аднак склад папаўняецца толькі рэчамі, якія прыносяць добрыя людзі.

Цяпер склад амаль пусты.

У сувязі з тым, што да нас учора прыехала шмат людзей, вялікая да вас просьба, дарагія беларусы! Мы вельмі маем патрэбу ў вашай дапамозе!

Перабярыце свае рэчы, калі ласка, тое, што не носіце, што не шкада аддаць, прывязіце, калі ласка, у Замак!

Вельмі патрэбны мужчынскае адзенне, абутак.
Жаночае таксама не пашкодзіць.
Таксама вітаюцца падушкі, бялізна, коўдры, пледы і іншае.

Вялікая просьба, каб рэчы былі чыстыя, памытыя, каб чалавек адразу надзеў і пайшоў гуляць па цудоўнай Вільні.

Рэчы можна пакінуць каля каміна на першым паверсе.

Беларускі Замак, Naujoji Riovonių 10

Замак заўсёды дапамагае нам, давайце дапаможам Замку і нашым доўгачаканым гасцям.

Чакаем вас у любы час. Вельмі чакаем!

Дзякуй вам, дарагія! Беларус беларусу беларус!