УВАГА! ЗМЕНА ДАТЫ
КРУГЛАГА СТАЛА
Паважаныя сябры і партнёры,
інфармуем вас, што круглы стол “Дапамога беларускім добраахвотнікам у Літве: досвед, выклікі, перспектывы”, запланаваны раней на 1 лістапада, пераносіцца на 2 лістапада 2025 года.
Мы прынялі гэтае рашэнне з павагі да Дня ўсіх святых, калі многія будуць ушаноўваць памяць сваіх блізкіх.
Месца і фармат правядзення застаюцца без зменаў.
Просім унесці карэктывы ў вашыя календары і спадзяёмся бачыць вас на сустрэчы 2 лістапада.
З павагай,
Клуб Ліцвіны
КРУГЛЫ СТОЛ ПРА ПАДТРЫМКУ БЕЛАРУСАЎ-ДОБРААХВОТНІКАЎ
Клуб Licviny рыхтуе круглы стол, прысвечаны падтрымцы беларускіх добраахвотнікаў у Літве.
Нашы суайчыннікі-камбатанты змагаліся за свабоду Беларусі, Украіны і ўсёй Еўропы. Сёння яны жывуць сярод нас і…