Чатыры гады таму, 28 верасня 2021 года, Беларусь азмрочылася трагічнай падзеяй – забойствам IT-спецы…

Чатыры гады таму, 28 верасня 2021 года, Беларусь азмрочылася трагічнай падзеяй – забойствам IT-спецыяліста Андрэя Зельцэра, якое справакавала хвалю жорсткіх рэпрэсій па ўсёй краіне.

Ужо 29 і 30 верасня таго ж года сотні беларусаў былі затрыманы за выказванне спачування і крытыку ў сацыяльных сетках, што прывяло да ўзбуджэння крымінальных спраў па артыкулах аб абразе прадстаўніка ўлады і распальванні варожасці.

На жаль, многія з гэтых людзей зазналі несправядлівае асуджэнне і пазбаўленне волі, сутыкнуўшыся з катавальнымі ўмовамі ўтрымання. Нават адбыўшы свае тэрміны, многія застаюцца пад ціскам сістэмы.

У знак падтрымкі і нязломнай веры ў справядлівасць, мы запрашаем вас на штотыднёвы мітынг салідарнасьці з палітвязнямі і рэпрэсаванымі беларусамі.

28 верасня | 12:00
Плошча Вінцаса Кудзіркі/
Vinco Kudirkos aikštė

Жыве Беларусь!