Суботнік у Замку аб’яўляецца адкрытым! ПЛАН НА СУБОТНІК 1. Вываз старой мэблі і ўсялякай трасцы.З 9….

Суботнік у Замку аб’яўляецца адкрытым!

ПЛАН НА СУБОТНІК

1. Вываз старой мэблі і ўсялякай трасцы.

З 9.00 да 11.00 УСЕ хто ў Замку вызначаем, што вывозім, выносім з пакояў і памяшканняў розны лішні хлам і падтягваем гэта ўсё да задняй брамы.

Блізу 11.00 пачнем грузіцца ў бус, просьба да моцных мужчынаў быць на двары за Замкам.

2. Пілка дроў. З 14 да перамогі.

Паленніцу фарміруем ля сцяны, дзе стаялі арэлі. Трэба з палетаў скалаціць аснову + выкарыстаць старую аснову, якая стаяла ля каміна, а цяпер стаіць ля вогнішча ў дварэ.

3. Склад з 14.00 да 18.00. Прыбіранне-упарадкаванне.

4. Кухня. У двух словах – пачысціць-памыць брудныя куты і паліцы + травіць прусакоў.

Дадатковыя задачы
(для гасцей-валанцераў):


памыць вокны ў складзе і па Замку, дзе яшчэ не памытыя
прыбраць-падмесці ў двары (дзе курылка, у садзе, па кутах розных)
упарадкаваннем лазні любезна пагадзіліся заняцца Гена і Юля, майстры па масажы і прыгажосці

Па усіх пытаннях звяртацца да @tacelja

Беларускі Замак, Naujoji Riovonių 10